З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзікая пятрушка аленевая [ 3] (Peucedanum cervaria ) — кветкавая расліна роду Дзікая пятрушка (Peucedanum ) сямейства Парасонавыя (Apiaceae ).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50—60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем . Кветкі ў парасоніках з 20—30 промнямі, абгорткай і абгортачкай. Пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік .
Пашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы . На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся , у Белавежскай пушчы ) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых , хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін.
Цвіце ў чэрвені—жніўні (зацвітае на другі год). Плады паспяваюць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
Оленник Ривиниуса : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)